1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Сын Веранікі Чаркасавай застаецца ў следчым ізалятары

Антон Філімонаў, 16-гадовы сын забітай у кастрычніку 2004 году журналісткі Веранікі Чаркасавай, застанецца ў следчым ізалятары. Такое рашэнне прыняў 17 студзеня Мінскі гарадскі суд, адхіліўшы скаргу Уладзіміра Мялешкі, дзядулі і законнага прадстаўніка падлетка, на рашэнне суда першай інстанцыі. 10 студзеня суд Першамайскага раёна Мінску адхіліў скаргу Уладзіміра Мялешкі аб змяненні меры стрымання яго ўнуку. Філімонаў знаходзіцца пад арыштам у следчым ізалятары на вул. Валадарскага ў Мінску з 30 снежня. Ён праходзіць як адзін з абвінавачваных па справе аб вырабе фальшывых беларускіх грашовых купюраў (арт. 221 КК РБ). Мера стрымання ў выглядзе арышту была прымененая толькі да Філімонава, хаця па гэтай жа справе праходзяць яшчэ чатыры чалавекі. Блізкія Антона заяўляюць, што ў СІЗА падлетка неаднаразова змушалі падпісаць прызнанне ў забойстве маці.