1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Супраць праваабаронцы Аксаны Новікавай распачатая крымінальная справа

Цяпер яе падазраюць у махлярстве. Новікава лічыць, што крымінальная справа стала своеасаблівым адказам на яе заяву ў пракуратуру з просьбай прыцягнуць да адказнасці вядоўцы тэлепраграмы "Паліттэхналогіі" Яўгена Новікава. Раней Аксану двойчы судзілі за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Аксана Новікава мусіць наведваць следчага Дзяржынскай пракуратуры Васіля Галіцкага, каб даваць паказанні. Летась супрацоўнікі пашпартнага аддзелу Дзяржынску выявілі, што адна асоба атрымала новы пашпарт, але з фотаздымкам Аксаны Новікавай. Пашпарт быў выдадзены на прозвішча знаёмай Аксаны, што доўгі час жыве за мяжой. Аксана Новікава наведала тады следчага і дала тлумачэнні. Больш яе не выклікалі, і яна думала, што справу спынілі.