1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Супраць маладафронтаўцаў заведзеная крымінальная справа

Міліцыя Першамайскага раёну Мінску распачала крымінальную справу за “хуліганства” супраць актывістаў “Маладога Фронту” Артура Фінькевіча і Аляксея Янушэўскага. Юнакоў, якія знаходзяцца ў СІЗА, падазраюць у нанясенні графіці “Мы хочам новага!” і “Дастаў!” на сценах дамоў. Актывістам пакуль не выставілі абвінавачаньня. Паводле намесніка кіраўніка следчага аддзелу Першамайскага РУУС Аляксандра Глушчука, цяпер праводзяцца следчыя дзеянні, а Артур Фінькевіч і Аляксей Янушэўскі пакуль маюць статус падазраваных. У кваітэрах маладзёнаў адбыліся ператрусы, у юнакоў апісаная ўся маёмасць. Фінькевіча і Янушэўскага затрымалі ўначы з 31-га студзеня на 1-га лютага. 3-га лютага сканчаецца тэрмін, калі іх можна пад вартай без выстаўлення абвінавачання. Пракурор раёну Андрэй Млявы мусіць вырашыць, якую меру стрымання абраць для маладафронтаўцаў.