1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Суд над Аляксандрам Казуліным пачнецца ў ліпені

Судовае паседжанне па крымінальнай справе экс-кандыдата на прэзідэнта Беларусі Аляксандра Казуліна пачнецца ў ліпені. Пра гэта паведаміў генеральны пракурор краіны Пётр Міклашэвіч. Паводле яго словаў, 21 чэрвеня пракуратура Мінску перадала ў суд Маскоўскага раёну матэр’ялы крымінальнай справы Казуліна. На падрыхтоўку да працэсу суд мае 24 дні. Генеральны пракурор адмовіўся каментаваць факт напісання на яго імя заявы Казуліна і адзначыў, што падсуднаму ў часе судовых слуханняў будзе прадастаўленая магчымасць выказацца па многіх пытаннях, у тым ліку і па тых, што былі выкладзеныя ў яго заяве. Пры гэтым Пётр Міклашэвіч дадаў, што судовы працэс над былым рэктарам БДУ будзе адкрытым.