1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Суд над актывістамі арганізацыі “Парнёрства” пачнецца 28 ліпеня

Сябры першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафзвязу на Бабруйскім прадпрыемстве “Белшына” збіраюцца абвесціць галадоўку, калі не спыніцца ўціск на іх арганізацыю. Пра гэта паведаміў старшыня арганізацыі Рыгор Спасюк. Паводле яго словаў, некалькі месяцаў таму на прадпрыемстве змянілася кіраўніцтва, і пачалася кампанія па знішчэнні прафсаюзу. За некалькі месяцаў першасная арганізацыя прафзвязу скарацілася ў тры разы. Спасюк распавёў, што кіраўнікі падраздзяленняў пагражаюць сябрам НПБ непрацягам кантрактаў, пазбаўляюць надбавак і прэміяў, шантажуюць сваякоў. Да Дня хіміка ў загад пра прэміраванне кіраўніцтва прадпрыемства не ўключыла сяброў незалежнага прафзвязу, якія адпрацавалі на прадпрыемстве не адзін дзясятак гадоў.