1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Суд адхіліў скаргу Таццяны Хомы на адміністрацыю БДЭУ

Суддзя Завадскога раёну Мінску Ірына Мардовіч адхіліла скаргу былой студэнткі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта аб адлічэнні студэнткі, абранай у кіраўніцтва еўрапейскай студэнцкай арганізацыі. Таксама ў часе паседжання прадстаўнік БДЭУ заявіў пра адкліканне сваёй прапановы Таццяне Хоме працягнуць навучанне ў універсітэце з наступнага году на платнай аснове. Прадстаўнік ВНУ патлумачыў, што ўніверсітэт быў змушаны пайсці на гэты крок з прычыны з'яўлення на асабістым сайце Хомы інфармацыі, якая, згодна меркавання кіраўніцтва навучальнай установы, зневажае гонар БДЭУ. Нагадаем, што Таццяна Хома, адлічаная з факультэта міжнародных дачыненняў, адстойвала сваё права працягваць навучанне, бо лічыла пазбаўленне яе гэтага права незаконным. Прычынай адлічэння было тое, што студэнтка не паведаміла адміністрацыі пра сваю паездку ў Францыю, дзе была абраная ў кіраўніцтва Аб'яднання студэнцкіх звязаў Еўропы. З патрабаваннем аднаўленны Таццяны Хомы ў універсітэце выступалі шматлікія беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі.