1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Студыя "VoliaMusik" выпусціла дыск "Чарнобыльскі вецер"

Студыя "VoliaMusik" пры падтрымцы чарнобыльскай камісіі Партыі БНФ выпусціла да 20-й гадавіны на Чарнобыльскай АЭС дыск "Чарнобыльскі вецер" — складанку беларускіх і польскіх выканаўцаў. Усе кампазіцыі на дыску тэматычна закранаюць наступствы аварыі 26 красавіка 1986 года. На вокладцы дыску размешчаная рэпрадукцыя карціны “Саркафаг” лідэра гурту "P.L.A.N." Андрэя Плясанава. Свае творы для музычнай складанкі прадставілі як пачаткоўцы, так і вядомыя беларускія гурты, у тым ліку “Крама”, “Тарпач”, “Бонда”, “Чырвоным па беламу”. Запісы трэкаў гэтага альбому зроблены ў студыях Мінску, Мазыру, Беластоку, Кіеву.