1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Страціў працу яшчэ адзін удзельнік намётавага гарадка

У Светлагорску (Гомельская вобласць) звольнены з працы грамадскі актывіст Андрэй Музычэнка. За апошні месяц гэта ужо другі выпадак у горадзе, калі чалавек страчвае працу ў сувязі з удзелам у якіх-небудзь акцыях апазіцыі, паведамляе прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча. За удзел у акцыях салідарнасці 16 дня кожнага месяцу на вуліцах Светлагорску Музычэнку неаднойчы дастаўлялі ў міліцыю. 24 сакавіка яго арыштавалі ў Мінску на 15 сутак за тое, што Музычэнка знаходзіўся ў намётавым гарадку на цэнтральнай плошчы.