1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Старшыня ПАСЕ: „Радзе Еўропы неабыякава будучыня Беларусі“

Старшыня Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Рэнэ ван дер Лінден выступіў супраць палітыкі ізаляцыі ў дачыненні Беларусі і заявіў, што мае намер наведаць Беларусь у верасні.

default

"Радзе Еўропы неабыякава будучыня Беларусі. Я асабіста супраць ізаляцыі Беларусі. Нягледзячы на санкцыі з боку Еўрасаюза, на мінулую сесію ПАС Э мы накіравалі запрашэнне старшыне парламента Беларусі і лідэру апазіцыі, але яны не пры ехалі ў Страсбург па розных чынніках",

- цытуе заяву старшыні ПАСЕ Рэнэ ван дер Ліндэна агенцтва ІТАР-ТАСС. А беларускія дзяржаўныя СМІ паспяшаліся паведаміць, што старшыня ПАСЕ выступае супраць палітыкі ЕС у дачыненні Беларусі.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі ў інтэрв'ю "Нямецкай хвалі" паведаміў, што МЗС не каментуе намер старшыні ПАСЕ прыехаць у Беларусь, гаворка ідзе аб парламенцкім вымярэнні Рады Еўропы, аб дыялогу паміж ПАСЕ і беларускім парламентам. Парламент пакуль таксама ўстрымоўваецца ад каментароў.

Сябра паліткамітэта ПАСЕ і спецдакладчык ААН па Беларусі Адрыян Севярын, які рыхтаваў дзеля сесіі ПАСЕ, якая праходзе зараз непрыемны для афіцыйнага Менска даклад, заявіў, што ван дер Ліндэн "не дазволіць ператварыць свой візіт у палітычнае шоў і не прыедзе проста для таго, каб слухаць аб тым, што Беларусь - дэмакратычная краіна".

Паміж тым, палітолаг Андрэй Фёдараў мяркуе, што ў беларускіх улад вялікі дослед у арганізацыі падобных шоў. Заяву старшыні ПАСЕ Федараў назваў нечаканай, бо гэта дысананс у параўнанні з ранейшай крытыкай беларускіх улад за іх сталы адыход ад дэмакратыі. Разам з тым, адзначае Фёдараў, ПАСЕ не прымала рашэнне аб поўным спыненні кантактаў. Таму сам па сабе візіт Ван дер Ліндэна не сведчыць аб прынцыповай змене пазіцыі, але можа быць у нейкай ступені звязаны з ціскам Расіі, якая старшынствуе з сярэдзіны траўня ў Радзе Еўропы.

Палітолаг адзначае, што калі старшыня ПАСЕ прыедзе ў Беларусь з прапановай, якую ўжо зрабіў Адрыян Севярын, - далучыцца да еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека і адпаведна распаўсюдзіць на сябе юрысдыкцыю Еўрапейскага суду па правах чалавека да ўступа ў Раду Еўропы, то ці наўрад беларускі бок пайдзе насустрач. Сёння Еўрапейскі суд завалены пазовамі расійскіх грамадзян, і беларусы напэўна рушаць услед іх прыкладу.

У дачыненні нежадання старшыні ПАСЕ ізаляваць Беларусь Фёдараў адзначыў, што з аналагічнымі заявамі выступалі розныя дэмакратычныя інстытуцыі, аднак з гэтага не варта рабіць выснову аб змене дачынення да афіцыйнага Менска з боку дэмакратычнай еўрапейскай супольнасці. Ван дер Ліндэн - не кіраўнік аўтарытарнай дзяржавы, які самастойна прыймае рашэнні, а толькі першы сярод роўных, адзначае Фёдараў і дадае, што нават калі ПАСЕ і запрашае на сваю сесію беларускіх службоўцаў якія ўваходзяць у спісы неўяздных у ЕС, то гэта не значыць, што ў амбасадах краін Еўрасаюза ім дадуць візы.