1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Старшыня ПАРЕ вітае пазіцыю старшыні ЕЗ ў пытанні аб ізаляцыі Беларусі

Старшыня Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн вітае змену пазіцыі старшыні Еўрапейскага Звязу ў пытанні датычна ізаляцыі Беларусі. Старшыня ПАРЕ таксама прызнаў, што палітыка ізаляцыі не прынесла вынікаў. Рэнэ ван дэр Ліндэн падкрэсліў, што “хаця і існуюць глыбокія непаразуменні з Беларуссю – адзінай еўрапейскай краінай, якая не заслужыла прыняцця ў Раду Еўропы – адзіным спосабам паляпшэння сітуацыі з’яўляецца дыялог”. Старшыня ПАРЕ дадаў, што гэты дыялог могуць разам развіваць Фінляндыя як старшыня Еўрапейскага Звязу і Расія як старшыня Рады Еўропы. Больш за тое, Рэнэ ван дэр Ліндэн асабіста гатовы ехаць у Беларусь, калі гэта дапаможа краіне прасунуцца на шляху да дэмакратыі.