1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Старшыня ПАРЕ выказаўся за адкрыццё Інфармацыйнага офісу Рады Еўропы ў Мінску

Старшыня Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн выказаўся за адкрыццё ў беларускай сталіцы Інфармацыйнага офісу Рады Еўропы. Пра гэта ён заявіў у часе сустрэчы з беларускімі журналістамі ў Страсбургу. Паводле ван дэр Ліндэна, офіс патрэбны не для рэкламавання Рады Еўропы і не для вядзення прапагандысцкай работы, але для інфармавання беларускага насельніцтва. Аднак, адкрыццё Інфармацыйнага офісу ПАРЕ магчымае толькі пры адпаведным рашэнні беларускіх уладаў. На думку старшыні ПАРЕ, такое рашэнне магло б сведчыць пра зацікаўленасць афіцыйнага Мінску ў дыялогу з Еўропай.