1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Старшыня АГП патрабуе пакараць фальсіфікатараў выбараў

Кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька звярнуўся да генеральнага пракурора з патрабаваннем узбудзіць крымінальную справу па фактах фальсіфікацыі вынікаў выбараў.

default

Кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька накіраваў зварот генеральнаму пракурору Рыгору Васілевічу з патрабаваннем узбудзіць крымінальную справу па фактах фальсіфікацыі вынікаў выбараў па мінскай акрузе № 105.

Менавіта па гэтай выбарчай акрузе лідэр АГП балатаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Палітык распавёў Deutsche Welle пра прычыны звароту ў Генпракутаруру.

"Я з кожным днём усё больш пераконваюся ў тым, што ніхто не лічыў галасы на маёй выбарчай акрузе, на акругах многіх-многіх кандыдатаў ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, і я мушаны абскарджваць гэтыя вынікі, каб не даваць падставаў для прапагандысцкіх заяваў Ярмошынай і астатніх, што няма абскарджвання, значыць, усё нармальна, і мы прымаем такія вынікі. Я не думаю, што пракуратура зараз кінецца расследаваць факты парушэнняў пры фармаванні ўчастковых камісіяў, пры падліку галасоў, але, разам з тым, я выканаю гэтую працэдуру і прайду па ўсім крузе, каб потым і людзям казаць, якая ў нас пракуратура, якая ў нас судовая сістэма і якая ў нас выбарчая сістэма".

Па словах палітыка, у яго маюцца факты для прыцягнення парушальнікаў закона да адказнасці:

"У пракуратуру мы ўжо перадалі шэраг канкрэтных матэр’ялаў. На адным з участкаў у нас учас абедзеннага перапынку ўзарвалі скрынку, дасталі, як я разумею, бюлетэні і замянілі іх на іншыя. Ёсць яшчэ адзін цікавы факт, які можа даследаваць пракуратура. Дадзеныя аб выбаршчыках, якія прынялі ўдзел у галасаванні, у нас і ва ўчастковых выбарчых камісіях вельмі адрозніваюцца. Па некаторых участках гэта 300, 400, амаль 500 чалавек. Мы прапаноўваем узяць участкі, дзе ёсць такія разыходжанні, і супрацоўнікі пракуратуры могуць апытаць дзве тысячы выбаршчыкаў, задаць ім адно пытанне: прыходзілі людзі на выбарчы ўчасткак, ці не? І трымаць перад сабой спіс выбаршчыкаў з адзнакай прагаласаваўшых. Калі мы сцвярджаем – 400 "мёртвых душ" на ўчастку, то гэта нельга недзе схаваць. І калі гэта выяўляецца – гэта ўжо крымінальная справа, людзей трэба садзіць у турму, таму што яны парушылі правы выбаршчыкаў". (гк)

Контекст