1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Станіслаў Шушкевіч уганараваны за заслугі ў барацьбе за мір і правы чалавека

У Гданьску экс-старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч уганараваны Голубам Міру – пераходнай ўзнагародай за заслугі ў барацьбе за мір і правы чалавека.

default

экс-старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч

Прэмію Станіславу Шушкевічу ўручыў былы прэзідэнт Польшчы, лаўрэат Нобелеўскае прэміі Лех Валенса.

Паводле беларускага палітыка, “гэта такі хвалюючы момант”. “Гэта як у савецкі час атрымаць пераходны чырвоны сцяг, але тут гэты голуб – гэта зусім іншае, персанальнае, і акалі гэта было ў руках такіх людзей як Вацлаў Гавал, Лех Валенса, Ежы Бузэк, то я вельмі гэтым ганаруся. Шчыра кажучы, я яшчэ не вельмі ўсвядоміў, што трэба рабіць з гэтае нагоды, але тое, што папярэднія ўладары гэтага прызу вырашылі, што нейкі мой унёсак у справу міру быў адчувальным, то для мяне гэта, шчыра кажучы, вялікі гонар”.

Станіслаў Шушкевіч таксама пракаментаваў заяву прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, зробленую ў інтэрв’ю агенцтву Reuters, пра намер у чацверты раз балатавацца на пасаду прэзідэнта Беларусі:

“Ён як парушаў заканадаўства, так і будзе парушаць, ніякай падтрымкі ніадкуль у яго няма акрамя Расіі, а Расіі гэта выгадна – так застаецца гэтая старая схема”.

У Беларусі прыціснутыя ўсе зачаткі правоў чалавека і свабодалюбства, гэта факт, і гэтую дыктатуру ўхваляе Расія, мяркуе Шушкевіч. На яго погляд, “каб не расійская нафтагазавая ігла, не расійская падтрымка і не адданне Беларусі ў рукі Расіі, гэта было б проста немагчымым”.

Раней уладальнікамі Голуба Міру былі, апроч іншых, прэм’ер-міністр Польшчы Ежы Бузэк і старшыня Еўрапейскага Парламента Ганс-Герд Пётэрынг. Гэтая ўзнагарода была заснаваная з нагоды 60-годдзя прыняцця Дэкларацыі правоў чалавека.

Контекст