1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Спецслужбы не далі перадаць у парламент пасланне АГП

29 красавіка прадстаўнікі спецслужбаў гвалтоўна перашкодзілі лідэрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі перадаць у парламент альтэрнатыўнае прэзідэнцкаму пасланне АГП да дэпутатаў і народу Беларусі.

default

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька

Пасланне АГП было прынятае дэлегатамі з’езду партыі, які адбыўся 20 красавіка, і ўтрымлівала погляд партыйцаў на развіццё краіны і на актуальную сітуацыю, якая склалася ў беларускай дзяржаве. Гэты дакумент з’яўляецца як бы альтэрнатываю штогадоваму пасланню кіраўніка дзяржавы да парламента і народа Беларусі.

Пра інцыдэнт акурат з Плошчы Незалежнасці, дзе месціцца Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, DW-RADIO паведаміў старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

“Нас фізічна выціснулі з Плошчы Незалежнасці людзі ў цывільным абсалютна ў хамскай форме. Самі міліцыянты звярталіся прыстойна, пакуль не з’явілася служба бяспекі Лукашэнкі. Тыя ў хамскай форме, ледзь не мацернымі словамі аддалі загад, і нас выштурхнулі, а прадстаўніцу партыі Лявонаву затрымалі. Вось гэта і ёсць частка мэсэджу, паслання Лукашэнкі.

Мы прыйшлі на пляц, калі ён быў адкрыты, і там хадзілі людзі. Нас ужо чакала велізарная колькасць асобаў у цывільным, спецназаўцы. Мы спрабавалі атрымаць ад іх нейкі зразумелы адказ, чаму мы не можам прайсці і чаму мы не можам перадаць дакументы. Пасля паследаваў загад нас разагнаць, людзі ў цывільным не прадставіліся, і мы не ведаем, што гэта быў за начальнік, хто ён такі і чым займаецца. Зараз за намі ідуць людзі ў цывільным, і мы спрабуем ад іх адарвацца.

Не сёння - заўтра мы ўсё роўна будзем рабіць спробы перадаць наша пасланне, бо ёсць рашэнне з’езду, і я, як абраны старшня партыі, мушу выконваць рашэнні з’езду, а не загады службы аховы Лукашэнкі”.

У аўторак сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі на вуліцах беларускай сталіцы раздавалі мінакам асобнікі недзяржаўнай газеты “Народная воля”, на старонках якой змешчаны тэкст паслання АГП.