1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Спецдакладчык ААН канстатуе пагаршэнне стану з правамі чалавека ў Беларусі

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі, паводле ацэнкі спецдакладчыка ААН Адрыяна Севярына, за апошнія месяцы пагоршылася. Севярын заявіў у сераду ў Брусэлі, што хуткія змяненні ў лепшы бок малаверагодныя. Спецдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі запатрабаваў узмацьніць палітычныя санкцыі супраць краіны. Пры гэтым гаворка не вядзецца пра поўную ізаляцыю, каб не нанесці шкоду насельніцтву.

Севярын звярнуўся да міжнароднай супольнасці з заклікам пасунуць Расію да змянення яе цяперашняй палітыкі адносна Беларусі. Без змененага расійскага стаўлення не можа быць зменаў у самой Беларусі, лічыць румынскі прадстаўнік ААН. Адначасова ён запатрабаваў агалошання фінансавых рэсурсаў уладатрымцаў у Беларусі. Бо маюцца паведамленні, што частка прыбыткаў краіны набываецца праз нелегальны гандаль зброяй. У той жа час Севярын выказаўся супраць эканамічных санкцыяў. “Я не думаю, што гэта змагло б паўздзейнічаць”, - сказаў ён. Ва ўсялякім выпадку, празрыстасць у гандлі з Беларуссю неабходная дзеля таго, каб бачыць, хто з гэтага выйграе.