1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Следства па справе аб забойстве Веранікі Чаркасавай зноў прыпынена

Расследаванне справы аб забойстве журналісткі Веранікі Чаркасавай зноў прыпынена. Пра гэта прэс-службе БАЖ паведаміў кіраўнік следчага аддзелу па асабліва важных справах пракуратуры Мінску Сяргей Іваноў. Блізкія Веранікі Чаркасавай - маці Дыяна Чаркасава і айчым Уладзімір Мялешка - кажуць, што іх пра гэта ніхто не паінфармаваў, хаця следства, як высветлілася, прыпынілі яшчэ ў сярэдзіне сакавіка. Расследаванне было прыпыненае 14 сакавіка "ў сувязі з невысвятленнем асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага". З гэткай жа фармулёўкай следства прыпынялі і ў мінулы раз - у канцы снежня 2005 году. Пры канцы лютага следства зноў аднавілі - усяго на некалькі тыдняў.