1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Свобода слова - приоритет для сотрудничества с Западом

Председатель Белорусской ассоциации журналистов Жанна Литвина - стала лауреатом премии Фонда имени Фридриха Эберта. Церемония вручения награды состоится 12 декабря в Берлине.

default

Жанна Литвина на дискуссии о Беларуси в Берлине (архив)

Чым з'я ўляецца для Вас асабіста гэтая ўзнагарода?

Для мяне гэта высокі гонар. Узнагароды ўсе журналісты атрымліваюць вельмі рэдка, а гэта для мяне першая персанальная. Таму мая вялікая ўдзячнасць людзям, якія прынялі рашэнне ўзнагародзіць мяне.

Ці можна сёння казаць пра змены адносінаў беларускіх уладаў да незалежных СМІ?

Я лічу, што пакуль ўсё абмяжоўваецца толькі дэклараваннем намераў. Тое, што адбываецца зараз, напрыклад, з падпісной кампаніяй, інакш як дыскрымінацыяй незалежных выданняу не назавеш. Выканаўчыя ўлады і ідэалагічныя аддзелы пачалі кампанію з задзейнічаннем адміністрацыйнага рэсурсу. А ў дачыненні да недзяржаунай прэсы ўсе тыя праблемы, з якімі яна сутыкаецца – гэта немагчымасць трапляць да свайго чытача праз падпіску, прадавацца свабодна у кіёсках – гэтыя праблемы па-ранейшаму існуюць. Мы зараз прадпрымаем чарговыя крокі, каб звярнуць увагу на неабходнасць стварэння роўных эканамічных умоваў для мас-медыяў з рознай формай уласнасці. Калі будуць зробленыя пэўныя крокі, тады можна будзе казаць пра змяненне палітыкі татальнага кантролю над інфармацыйнай прасторай. І наогул, гэта мае глыбокае перакананне, у нашым грамадствы нічога не зменіцца, пакуль кантроль за інфармацыйнай прасторай будзе спосабам утрымання ўлады. Пакуль людзі не атрымаюць незалежную інфармацыю і не пачнуць думаць, то разлічваць на нейкія крокі па лібералізацыі проста не даводзіцца.

Якой дапамогі ці якіх крокаў Вы чакаеце ад Захада? На мой погляд праблема, звязанная са свабодай слова і з дзейнасцю мас-медыяў павінна стаць самай прыярытэтнай для развіцця паўнавартаснага супрацоўніцтва еўрапейскіх краінаў з Беларуссю ( гп)