1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Светлагорскае ТБМ запрашае ў археалагічную экспедыцыю

Пры канцы ліпеня ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці адбудзецца маладзёвая археалагічная экспедыцыя. Арганізуе мерапрыемства Светлагорская раённая арганізацыя грамадзкага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. Раскопкамі кіруе навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. У экспедыцыі будуць браць удзел дзяўчыны і юнакі, якія цікавяцца гісторыяй, турысцкімі вандроўкамі – навучэнцы 9 - 11 класаў, студэнты, проста моладзь. Згодна з планамі арганізатараў, экспедыцыя – справа дабраахвотная і неаплатная. У часе яе валанторы будуць працаваць па 4 гадзіны ў дзень на раскопках старажытнага гарадзішча, астатні час прысвячаецца адпачынку. Апрача таго, дабраахвотнікі мусяць самастойна ўсталёўваюць намётавы летнік і гатаваць харчаванне на вогнішчы. Усе пытанні ў летніку мяркуецца вырашаць на прынцыпах самакіравання, паведамляе belngo.info