1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Свабода масмедыяў стане галоўнай тэмаю Усясветнага газетнага кангрэсу

Свабода слова і сродкаў масавай інфармацыі будзе адной з галоўных тэмаў Усясветнага газетнага кангрэсу, які пройдзе ад 4 да 7 чэрвеня ў Маскве. Пра гэта заявіў у чацвер кіраўнік Федэральнага агенцтва па друку і масавых камунікацыях Расіі (Росдрук) Міхаіл Сеславінскі. «Мы разлічваем на сур'ёзную дыскусію па гэтым пытанні, паколькі праблема свабоды слова ёсць актуальнай не толькі для нашай краіны і дзяржаваў СНД, але і для многіх краінаў Еўропы і ЗША», - сказаў кіраўнік Росдруку.