1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Сацыял-дэмакраты і лібералы Гародні аб'ядналіся

У Гародні падпісанае пагадненне пра супрацу паміж арганізацыямі Аб’яднанай грамадзянскай партыі й Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” з абласнога цэнтру. Рэпрэзентанты дзвюх партыяў бяруць на сябе абавязак сумесна правесці ў 2006-2007 гадах кампанію “Салідарнасць дзеля свабоды”, каардынаваць дзеянні ў часе выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў, праводзіць іншыя сумесныя кампаніі. Ініцыятарам пагаднення выступілі сябры АГП - яны спаслаліся на тое, што БСДП “Грамада” не ўваходзіць у склад аб’яднанай дэмакратычнай кааліцыі. Сябры абедзвюх партыяў не выключаюць, што да пагаднення могуць далучыцца іншыя палітычныя партыі ды арганізацыі.