1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Санкцыі Еўразвязу ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі Масква лічыць памылковымі

Аб гэтым заявіў пастаянны прадстаўнік Расіі ў Еўрапейскіх Супольнасцях Уладзімір Чыжоў. Ен падкрэсліў, што так званае «беларускае пытанне» не стаіць на парадку дня саміта Расія-Еўразвяз, які пройдзе ў Сочы 25 траўня. "Беларусь - не элемент парадку дня нашага палітычнага дыялогу. Хаця я не выключаю, што гэта тема таксама можа ўзнікнуць, таму што Еўразвяз ініцыяваў дадатковыя абмежаванні для гэтай краіны», - заявіў Чыжоў. Па яго словах, на саміце будуць закранутыя іншыя канфлікты на прасторы СНД, у прыватнасці, на Каўказе.