1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Рэпрэсii ў адносiнах актывiстаў незалежнага Саюза палякаў Беларусi

Сёння пракуратура працягвае расследванне крымiнальных справаў, заведзеных на журналiстау А. Пачобута, А. Пiсальника i двух iншых актывiстаў

Беларускiя ўлады працягваюць рэпрэсii ў адносiнах актывiстаў незалежнага Саюза палякаў Беларусi на чале з Анжалiкай Борыс. Мiнiстэрства юстыцыi не прызнала сакавiцкi з`езд Саюза палякаў i абранне старшынёй Анжалiкi Борыс. Пасля паўторнага з`езду, праведзенага пад кантролем уладаў, у Беларусi дзейнiчаюць дзьве структуры Саюза палякаў – афiцыйная i незалежная. Выдаюцца дзьве версii газеты i часопiса з аднолькавым назовам «Глос з-над Немна» i «Магазын польскi».

Непрызнаны ўладамi рэдактар выдаваемай у Польшчы газеты «Глос з-над Немна» Анджэй Пiсальнiк атрымаў адразу два папярэджаннi гарадзенскай пракуратуры: за дзеяннi ад iмя галоўнага рэдактара штотыднёвiка i за абразу беларускага народа ў артыкуле «Палякi Аляксандра Рыгоравiча».

Мiлiцыя папярэдзiла рэдактара часопiса Саюза палякаў «Магазын польскi» Анджэя Пачобута аб адказнасцi за публiкацыю яго артыкула «Лялькаводы i марыянеткi». А. Пачобут быў вымушаны даць падпiску аб нявыездзе, улады анулявалi ў яго пашпарце даазваляльны штамп на выезд.

Цягам апошнiх месяцаў журналiста А. Пачобута некалькi разоў прыгаворвалi да адмiнiстратыўнага арышту. За арганiзацыю пiкета супраць захопу ўладамi газеты Саюза палякаў «Глос з-над Немна» А. Пачобут быў арыштаваны на 15 сутак. Яшчэ чацьвёра журналiстаў – удзельнiкаў пiкета былi пакараныя штрафамi ад 250 да 2500 даляраў.

Падпалi пад пакаранне i актывiсты Саюза палякаў. А заснавальнiк i першы старшыня Саюза палякаў Тадэвуш Гавiн, знаходзячыся ў зняволеннi за ўдзел у несанкцыянаваным пiкеце, атрымаў паўторныя 15 сутак быццам бы за бойку з сукамернiкам. Сведкамi абвiнавачання па адмiнiстратыўных справах звычайна выступаюць супрацоўнiкi мiлiцыi.

Сёння пракуратура працягвае расследванне крымнальных справаў, заведзеных на журналiстау А. Пачобута, А. Пiсальника i двух iншых актывiстаў. Цяпер iх абвiнавачваюць у пагрозе сям`i дырэктара шчучынскага Дома палякаў.

Непрызнаны ўладамi лiдэр незалежнага Саюза палякаў Анжалiка Борыс распавядае, што пасля захопу АМАПам Польскага дома ў Гароднi яе абвiнавацiлi ў крадзяжы пячаткi, ключоў i штандартау. Як сведку па справе аб фiнансавых парушэннях у Саюзе палякаў Анжалiку Борыс выклiкалi на допыты ў мiлiцыю i пракуратуру ўжо больш за 50 разоў. Сведкамi па гэтай справе праходзяць яшчэ 10 яе прыхiльнiкаў. На думку Анжалiкi Борыс, улада спрабуе аказаць на людзей псiхалагiчны ўцiск. Пераследам за перакананнi называе Анжалiка Борыс арышты i штрафы сяброў незалежнага Саюза палякаў Беларуci.