1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

“Рэпарцёры без межаў” асуджаюць дзеянні беларускіх уладаў дачынна газеты “Наша Ніва”

Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” распаўсюдзіла заяву, у якой асуджае ціск беларускіх уладаў на незалежную газету “Наша Ніва”. Як паведамлялася, у лісце на імя галоўнага рэдактара Андрэя Дынько за подпісам намесніка старшыні Мінгарвыканкаму Міхаіла Ціцянкова было заяўлена пра немэтазгоднасць размяшчэння выдання ў сталіцы. Дадзеная рашэнне матывуецца тым, што Дынько ў сакавіку быў арыштаваны на 10 сутак. На думку “Рэпарцёраў без межаў”, рашэнне Мінгарвыканкаму “абсалютна абсурднае”. Эксперты арганізацыі заяўляюць, што чыноўнік з ідэалагічнага аддзелу “не павінен умешвацца ў пытанні адміністратыўнага характару”. “Адміністратыўны ўціск – беларуская адмысловасць, іншыя незалежныя газеты пацярпелі па гэткай жа схеме”, - азначаецца ў заяве арганізацыі. “Рэпарцёры без межаў” падкрэсліваюць, што мінулыя прэзідэнцкія выбары сталі “сігналам да разгортвання кампаніі пераследу СМІ, чый пункт гледжання розніцца з афіцыйным”.