1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Рымска-каталіцкая царква будуе ў Гомельскай вобласці вёску для дзяцей-інвалідаў

Рымска-каталіцкая царква будуе ў Гомельскай вобласці вёску для 60 дзяцей з цяжкой ступенню інваліднасці. Пра гэта паведаміў у Мінску ў часе выступу на Міжнароднай канферэнцыі “Чарнобыль праз 20 гадоў. Стратэгія аднаўлення і ўстойлівага развіцця пацярпелых рэгіёнаў” галава Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі кардынал Казімір Свёнтэк. Святар таксама паведаміў, што ў сталічным мікрараёне “Малінаўка” плануецца будаўніцтва касцёла, прымеркаванага да дваццатых угодкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Паводле Казіміра Свёнтэка, цяпер у пацярпелых раёнах Беларусі адпраўляюць службы чатырнаццаць каталіцкіх святароў.