1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Рыгор Барадулін афіцыйна вылучаны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры

Як паведаміў кіраўнік ініцыятыўнай групы па яго вылучэнні Уладзімір Някляеў, усе неабходныя дзеля гэтага дакументы былі накіраваныя ў Шведскую акадэмію літаратуры на мінулым тыдні. Кандыдатурныя заяўкі гэтая ўстанова прымае да першага лютага. З ініцыятывай вылучэння Рыгора Барадуліна на Нобелеўскую прэмію выступілі

шэраг духоўных асобаў, пісьменнікаў, мастацтвазнаўцаў пасля прэзентацыі ў чэрвені минулага года новага зборніка паэта "Ксты". У гэтую кнігу ўвайшлі духоўныя і філасофскія вершы Барадуліна розных гадоў. У бліжэйшыя месяцы Нобелеўскі камітэт разгледзіць заяўкі. У красавіку будуць абраныя дваццаць прэтэндэнтаў на прэмію. У кастрычніку гэты спіс скароціцца да пяці прозвішчаў, пасля чаго шляхам галасавання будзе вызначаны новы ўладальнік літаратурнага Нобеля. Памер Нобелеўскай прэміі складае 10 мільёнаў шведскіх крон.