1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Рух “За свободу” плануе 27 ліпеня адзначыць Дзень незалежнасці Беларусі

Рух “ За свободу плануе 27 ліпеня зладзіць масавую святочную імпрэзу ў гонар Дня незалежнасці. Нагадайма, што да рэферэндума 1996 года Дзень незалежнасці Беларусі адзначаўся менавіта 27 ліпеня , а п а сл я р э ферендума быў перанесены на 3 ліпеня . У святкаванні плануюць узяць удзел вядомыя музычныя і дзеячы культуры. Адпаведная заява была пададзеная ў Мінскі гарвыканкам ад імя вядомага пісьменніка Уладзіміра Арлова і грамадскіх дзеячаў Валянціны Свяцкай і Аляксандры Жучковай. Паводле заканадаўства, адмова ці дазвол на правядзенне мерапрыемства мусіць быць дадзена не менш чым за 5 дзён да запланаванай акцыі.