1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Расія падтрымала прапанову ПАРЕ зладзіць адмысловую канферэнцыю па Беларусі

Спікер Савету Расійскай Федэрацыі Сяргей Міронаў падтрымаў прапанову старшыні ПАРЕ Рэнэ Ван Дэр Ліндэна зладзіць адмысловую канферэнцыю па беларускім пытанні. На думку расійскага палітыка, такое мерапрыемства здолее прарваць міжнародную ізаляцыю Беларусі. Расія гатовая дапамагчы ў ініцыятыве ПАРЕ весці актыўны дыялог і абмен думкамі з Беларуссю, у якой з сярэдзіны 90-х гадоў быў замарожаны статус “спецзапрошанага”. Спікер Савету Федэрацыі таксама ўхваліў рашэнне старшыні ПАРЕ наведаць у верасні Беларусь. Між тым, Рэнэ ван дэр Ліндэн пакуль не атрымаў запрашэння ад беларускіх уладаў. Яго візіт стане магчымым толькі пры ўмове, калі адпаведны афіцыйны дакумент паступіць ад старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Канаплёва.