1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Расія завершыла пастаўку ў Беларусь комплексаў С-300

Расія завершыла пастаўку ў Беларусь зенітна-ракетных комплексаў С-300 – пра гэта агенцтву "Інтэрфакс" паведамілі ў міністэрстве абароны Расіі. Прадстаўнік міністэрства паведаміў, што комплексы будуць выкарыстоўвацца ў межах адзінай сістэмы супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расіі на заходнім кірунку. Раней паведамлялася, што комплексамі С-300 будзе ўзброеная 115-я зенітная ракетная брыгада, якая нясе службу ў раёне Берасця.
Паводле крыніцаў у беларускім міністэрстве абароны, на баявое дзяжурства ў Беларусі расійскія зенітна-ракетныя комплексы ўстануць ужо на наступным тыдні. Комплексы С-300 забяспечваюць абарону ад масіраваных удараў з паветра, а таксама стварэння рубяжоў супрацьпаветранай абароны. Сістэма здольная весці агонь па шасці цэлях, здольная збіваць цэлі, якія ляцяць на вышыні ад 10 метраў да 27 кіламетраў над зямлёй.