1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Расійцы падтрымліваюць планы “Газпраму” падвысіць кошты на газ для Беларусі

Расійскі сацыялагічны фонд «Грамадская думка» абнародваў у Маскве вынікі апытання, у якім высвятлялася стаўленне расійцаў да ідэі падвышэння коштаў на газ для Беларусі. Больш за палову расійцаў (56 адсоткаў) падтрымліваюць намер «Газпраму» падвысіць з наступнага году кошт на газ для Беларусі, 19 адсоткаў мяркуюць, што гэта няправільна, а 25 адсоткаў маюць цяжкасці з ацэнкаю гэтых намераў расійскага газавага манапаліста.