1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Расійскі пасол спадзяецца на вызваленне сваіх грамадзян.

Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў спадзяецца, што грамадзянаў Расіі, арыштаваных у Мінску за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, вызваляць да 2 красавіка. Менавіта ў гэты дзень мусіць адбыцца святкаванне з нагоды 10-годдзя падпісання дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску Сурыкаў адзначыў, што зараз абмяркоўваецца пытанне аб вызваленні чатырох грамадзян Расіі, якія да гэтага часу знаходзяцца пад арыштам. Нагадаем, што ранейшая бяздзейнасць супрацоўнікаў расійскай амбасады ў адносінах да сваіх зняволеных грамадзянаў выклікала бурную крытыку у расійскай прэсе.