1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Расійскі кінарэжысёр Станіслаў Гаварухін абараняе прэзідэнта Беларусі

Вядомы кінарэжысёр, дэпутат расійскай Дзяржаўнай Думы Станіслаў Гаварухін сёння на пасяджэнні Дзярждумы ўзяў пад сваю абарону прэзідэнта Беларусі. У прыватнасці, ён адзначыў (цытата), што “апошнімі днямі ў СМІ разгорнута беспрэцэдэнтная кампанія па дыскрэдытацыі лідэра брацкай Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Ўсё гэта хлусня і паклёп”. Пры гэтым “антылукашэнкаўскую кампанію ў СМІ дэпутат патлумачыў тым, што Расію хочуць “пазбавіць апошняга паплечніка на тэрыторыі Заходняй Еўропы”. Журналісты ў гэтай сувязі пажартавалі, што Станіслаў Гаварухін, відаць, аднолькава інфармаваны як аб палітычнай сітуацыі ў Беларусі, так і аб яе геаграфічным становішчы. Насамрэч, згодна агульнапрынятай геаграфічнай класіфікацыі, Беларусь з’яўляецца часткай Усходняй, а не Заходняй Еўропы.