1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Распачаў працу грамадскі камітэт у абарону рэпрэсаваных пры штабе А. Мілінкевіча

Сёння ў штабе Аляксандра Мілінкевіча адбылося паседжанне грамадскага камітэта ў абарону рэпрэсаваных пад час акцый пратэсту. Кіраўніца камітэту Іна Кулей паведаміла, што праца будзе весціся ў трох накірунках. Па-першае, гэта удакладненне спісаў пацярпелых студэнтаў і дакументаў, неабходных для паступлення ў замежныя навучальныя ўстановы. Другі накірунак – гуманітарная дапамога сем’ям, якія пасля рэпрэсій маюць складанае матэрыяльнае становішча. І нарэшце, з дапамогай лекараў новаствораны камітэт складае спісы людзей, якія фізічна пацярпелі пад час акцыяў пратэсту. Гэтая катэгорыя будзе накіроўвацца на лекаванне ў беларускія і замежныя санаторыі. Іна Кулей адзначыла, што камітэт у абарону рэпрэсаваных пры штабе Мілінкевіча будзе працаваць у шчыльным кантакце з бацькамі пацярпелых, незалежнымі студэнцкімі арганізацыямі і беларускімі праваабаронцамі.