1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

DW-РАДИО

Рада БНР асуджае прыняцце паправак у Крымінальны кодэкс

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі разглядае прыняцце Палатай прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь паправак да Крымінальнага Кодэкса як чарговы крок у легалізацыі тэрору, скіраванага супраць усялякай палітычнай, рэлігійнай, грамадскай ці культурнай ініцыятывы, калі такая ініцыятыва непадкантрольная афіцыйнай уладзе. Рада БНР не прызнае права за нелегітымнымі органамі ўлады ў Беларусі рабіць любыя заканадаўчыя і выканаўчыя захады, якія супярэчаць Канстытуцыі рэспублікі 1994 году і скіраваныя супраць інтарэсаў незалежнай і дэмакратычнай беларускай дзяржавы. Рада БНР таксама нагадвае, што любая спроба ўзурпацыі ўлады ў Беларусі, абмежаванне правоў грамадзянаў і дзейнасць, скіраваная на страту дзяржаўнай незалежнасці, непазбежна прывядуць да крымінальнай і маральнай адказнасці цяперашняга кіраўніцтва краіны.