1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Пісьменнікі ладзяць літаратурныя чытанні ў кнігарнях

З канца сакавіка ў кнігарнях Мінску пачаліся літаратурныя чытанні з удзелам беларускіх пісьменнікаў, паэтаў і крытыкаў. Ініцыятарам чытанняў выступіла рэдакцыя кніжнай серыі “Другі фронт мастацтваў” сталічнага выдавецтва “Логвінаў”. Сярод літаратараў, якія прымаюць удзел у сустрэчах, - Валянцін Акудовіч, Сяржук Мінскевіч, Віктар Жыбуль, Альгерд Бахарэвіч, Ганна Кісліцына, Адам Глобус і іншыя. Выдавецтва “Логвінаў” для прыхільнікаў творчасці сучасных беларускіх пісьменнікаў падрыхтавала падарункі.