1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Пятро Васючэнка: „Cёння мова маладзее“

Беларускі пісьменнік і драматург пра тое, якім чынам менталiтэт беларусаў адбiваецца на моўнай сiтуацыi, і чаму на мінскіх вуліцах так рэдка можна пачуць беларускую мову?

П . Васючэнка : Некаторыя лiчаць беларусаў ненадзейными саюзнiками, людзьмі с хiсткiм менталiтэтам – сёння адно, заўтра другое. Ну гэта iнакш трэба называць. Беларусы вызначаны проста дынамiкай паводзiнаў, якая вымушае мяняць сваю стратэгiю па меры таго, як мяняюцца гiстарычныя абставiны, iнакш бы iм не ўдалося выжыць на зломе эпох.

А што гэта за стратэгія, якая дапамагае беларусам выжыць ?

П . Васючэнка : Прытаiцца, схвацца, пэўная закрытасць характару, у адрозненнi ад усходняга менталiтэту, не ўсе казаць, трымаць сабе нешта на вуме. Калi беларус згаджаецца з вамi, гэта можа быць праявай ветлiвасцi альбо асцярожнасцi. У думках ён можа трымаць нешта свае. Не пярэчыць, але праз гадзiну, размаўляючы з другiм суразмоўцам, будзе згаджацца i з iм. Хаця ён вам не здрадзiць, калi бачыць вашы добрыя намеры. Назваў бы яшчэ нетаропкасць, няспешнасць. Як кажацца, беларускае пiва варыцца доўга, але надзейна.

Якім чынам ментал i тэт беларусаў, i х пакремнасць i прыхаванасць, адб i ваецца на моўнай с i туацы i ? Хто сёння ўжывае беларускую мову ?

П . Васючэнка : Я б вылучыў такiя катэгорыi людзей, якiя прынцыпова паўсюль, калi няма неабходнасцi ўжываць iншую мову, карыстаюцца беларускай мовай. Гэта творчая iнтэлiгенцыя - педагогi, прафесiяналы, журналiсты, нацыянальна заангажаваныя асобы, якiя востра перажываюць сваю нацыянальную адметнасць. Калi глядзець па ўзростным цэнзе, мы бачым, што носьбiтами беларускай мовы, якiмi раней лiчылiся людзi з вёски, пераважна сталага ўзросту, сёння мова маладзее, i ёю ўсё часцей карыстаюцца маладыя людзi свядома и паслядоўна. У тым лiку i студэнты.

Чаму ж на вуліцах Мінска так рэдка можна пачуць беларускую мову ?

П. Васючэнка: Па iдэi яна павiнна гучаць у кожным тралейбусе, таму што у кожным тралейбусе ёсць людзi, якiя налiчаць да пералiчанай мною катэгоры i iх не адзiн чалавек. Між iмi можа завязацца гаворка. У той жа час гаворкi няма. Я высвятлiў для сабе, што, вiдаць, спрацоўвае рыса менталiтэта беларусаў – iмкненне не вытуркацца, не выплёскваць свае пачуццi i можа быць некi псiхалагiчны комплекс i сарамяжлiвасць таксама.

Ці можна сцвярджаць, што беларуская самасвядомасць сёння знаходз i цца ў крыз i се?

П . Васючэнка : Мне здаецца, што крызiснасць – гэта адвечны стан беларускага быцця. Заўседы iснавалі некiя праблемы, заўседы iснавала пагроза знiкнення, альбо мiнiмалiзацыi нацыянальнага элемента. Але беларусы заўседы спраўлялiся. Тым не менш, звычка жыць у такiм крызiсным стане сфармавала цэлы шэраг беларускiх адраджэнняў – хвалi, усплескi, кожныя 20-30 гадоў. На гэтай падставе можна чакаць гадоў праз 10 новы усплеск нацыянальнай самасвядомасцi.