1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Прэзідэнт Польшчы стварае фонд дапамогі дэмакратыі ў былым СССР

Прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі пачаў стварэнне фундацыі дапамогі дэмакратычным зменам у краінах былога СССР. Плануецца, што на выкананне статутных мэтаў у наступным годзе фундацыя атрымае каля 6,5 мільёнаў даляраў – толькі з дзяржаўнага бюджэту, а паводле статуту магчымыя таксама і ахвяраванні ад прыватных асобаў. Новая фундацыя перадусім будзе займацца перадачай досведу польскіх пераменаў краінам былога Савецкага Саюзу – у першую чаргу Украіне і Беларусі – і ўзмацняць імідж Польшчы як пасярэдніка паміж Усходам і Захадам. Фундацыя не будзе супрацоўнічаць з афіцыйнымі беларускімі ўладамі, але дапамога Беларусі – гэта адзін з прыярытэтных накірункаў у будучай дзейнасці гэтай арганізацыі. Стварэнне фундацыі Падтрымкі супрацоўніцтва – гэта першы настолькі буйны праект польскай дзяржавы, накіраваны на дапамогу дэмакратызацыі былых краінаў СССР.