1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Прэзідэнт Польшчы: беларуская апазіцыя мацнее

Прамаўляючы па польскім грамадскім радыё, прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі заявіў, што, на яго думку, беларуская апазіцыя становіцца ўсё мацнейшай, а Варшава будзе працягваць дапамогу дэмакратычным сілам і настойваць, каб гэта рабілі іншыя заходнія краіны. Польскі прэзідэнт лічыць, што актыўнасьць краінаў Эўразьвязу можа мець уплыў на перамены “ва ўсходніх суседзяў аб'яднанай Эўропы”. Лех Качыньскі адзначыў, што калі казаць пра зацікаўленасць беларускім пытаннем краінаў заходняй Еўропы і гатоўнасць дапамагаць, дык сітуацыя цяпер “прынамсі лепшая, чым была раней”.