1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Прэзідэнт Лукашенка заклікаў праваахоўныя структуры дзейнічаць «на апярэджанне»

Сёння беларускі прэзідэнт правёў нараду па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі. У ім удзельнічалі кіраўнікі Мінабароны, МУС, КДБ, Дзяржкамітэта памежных войскаў і Дзяржаўнага мытнага камітэта.

default

Аляксандр Лукашэнка назваў нараду па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі завяршальным этапам у падвядзенні вынікаў працы праваахоўных і сілавых структур за 2005 год і абвінаваціў Захад і беларускую апазіцыю ў спробах дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

Беларускі прэзідэнт заявіў, што ў бліжэйшы час сілавыя і праваахоўныя структуры змушаныя дзейнічаць "у вельмі няпростай сітуацыі" і на іх ускладаецца адмысловая адказнасць за забеспячэнне эфектыўнасці працы. Лукашэнка заклікаў дзейнічаць "на апярэджанне сітуацыі, прымаць найболей аптымальныя і дзейсныя рашэнні". Пры гэтым ён абвінаваціў Захад у ціску на Беларусь - "ад непрыкрытага шантажу да спроб умяшання ва ўнутраныя справы", а апазіцыю - у дробных правакацыях і пагрозах экстрэмісцкіх выступаў. Па словах Лукашэнкі, апазіцыя ўсвядоміць адсутнасць шанцаў на перамогу законным шляхам, таму:

"Апаненты ўлады з скуры прэч лезуць , каб распаліць сітуацыю ў краіне , расхістаць асновы дзяржавы і грамадств а , ачарніць нашы духоўныя каштоўнасці . Таму наша асноўная задача - абгарадзіць беларускі народ ад навязвання чужой волі , хлусні і гвалту . У гэтых умовах патрабавання да сілавых і праваахоўных органаў шматкроць узрастаюць"

Прэзідэнт запатрабаваў, каб удзельнікі нарады даклалі яму не аб поспехах, а аб тым, што з вызначаных планаў яшчэ не зроблена. Разам з тым, ён адзначыў, што выдаткаваныя дзяржавай сродкі на забеспячэнне нацыянальнай бяспекі апраўданыя.

Палітолаг Андрэй Фёдараў, у мінулым начальнік дэпартамента міжнародных сувязяў Вярхоўнаго Савета, каментуючы выступ Лукашэнкі, адзначыў, што цяперашняя сітуацыя не з'яўляецца нечаканай. Паводле Фёдарава, маральны ціск з боку Захаду ў выглядзе рознага кшталту рэзалюцый мае месца, але гаварыць аб нейкім фізічным ціску, ранавата. Палітолаг не бачыць прыкладаў або спроб з боку апазіцыі расхістаць сітуацыю - не на якія сутыкненні, па яго меркаванню, апазіцыя не ішла, а нядаўнія акцыі салідарнасці са свечкамі насілі мірны характар. Андрэй Фёдараў лічыць, што мэта заяў Лукашэнкі:

"стварыць у грамадстве атмасферу абложанага лагера, што можа апраўдаць яшчэ больш жорсткія акцыі ў дачыненні апазіцыі. Калі атрымаецца ўпэўніць грамадства, яно будзе досыць памяркоўна ставіцца да жорсткіх дзеянняў сілавых структур".

Адзіная асцярога, якая, як лічыць Фёдараў, існуе ва ўладных структурах, - гэта верагоднасць выхаду на вуліцу выбарнікаў увечар 19 або 20 сакавіка, калі людзі захочуць прадэманстраваць сваю незадаволенасць вынікамі, як ён выказаўся, не выбараў, а падліку галасоў. Таму, падкрэсліў Фёдараў:

" зараз усё робіцца для таго, каб апярэдзіць такое развіццё падзей і прадэманстраваць сваім грамадзянам і Захаду, што ўсё кантралюецца ўладамі".