1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Прыпыненае расследаванне справы па нападзе на журналіста Алега Улевіча

Упраўленне ўнутраных справаў Мінгарвыканкаму прыпыніла папярэдняе расследаванне крымінальнай справы па факце збіцця карэспандэнта "Комсомольской правды в Белоруссии" Алега Улевіча. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні, якое журналіст атрымаў па пошце ў канцы мінулага тыдня. Следства прыпынена "ў сувязі з невысвятленнем асобы, якая падлягае прыцягненню з якасці абвінавачанага". У лісце з ГУУС паведамляецца, што правядзенне аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на высвятленне вінаватай асобы, працягваецца, а рашэнне аб прыпыненні расследавання можа быць абскарджана пракурору Мінску. Як паведаміў прэс-службе БАЖ сам Улевіч, ён збіраецца скарыстацца гэтай магчымасцю. Паводле пацярпелага, у матэрыялах справы ёсць паказанні міліцыянта, які здымаў інцыдэнт каля Кастрычніцкага РУУС на відэакамеру: ён сцвярджае, што кепска валодаў відэатэхнікай і якраз у гэты момант не змог зрабіць запісу. Між тым, па звестках А. Улевіча, відэазапіс у той час вёў не адзін, а некалькі прадстаўнікоў праваахоўных органаў.