1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Прафзвязы збіраюцца пратэставаць

Беларускі прафсаюз працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці, нягледзячы на супрацьдзеянні ўладаў, правядзе акцыі пратэсту ва ўсіх гарадах краіны, дзе адмаўляюцца рэгістраваць структуры арганізацыі. Першы пікет на падтрымку першаснай арганізацыі Мінскага аўтамабільнага заводу, якая ўжо два гады не можа дабіцца дазволу чыноўнікаў Савецкага раёну беларускай сталіцы на легальную дзейнасць, адбыўся ў сераду. Паводле старшыні прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча, наступны пікет пройдзе ў Магілеве 25 ліпеня, затым акцыі адбудуцца ў Гародні і Гомелі. Праблемы рэгістрацыі першасных арганізацыяў прафзвязу РЭП існуюць таксама ў Магілёве і Барысаве.