1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Пракуратура прыпыніла расследаванне справы аб забойстве Веранікі Чаркасавай

Папярэдняе расследаванне справы аб забойстве журналісткі незалежнай газеты “Салідарнасць” Веранікі Чаркасавай прыпынена “ў сувязі з неўстанаўленнем асобы, якая падлягае прыцягненню да адказнасці ў якасці абвінавачанага”. Пра гэта паведаміў прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” кіраўнік следчага аддзелу па асабліва важных справах пракуратуры г. Мінска Сяргей Іваноў. Як патлумачыў Іваноў, цяпер па справе працуюць спецыялісты крымінальнага вышуку (які падпарадкоўваецца Міністэрству ўнутраных справаў), аднак пракуратура трымае іх працу на кантролі. Паводле следчага, крымінальны вышук перыядычна дакладае пракуратуры пра вынікі сваёй працы, аднак ён быў “не гатовы” адказаць, як часта гэта адбываецца. Пры неабходнасці пракуратура ў любы момант можа аднавіць следства, - зазначыў С. Іваноў. Паводле яго, у следства па-ранейшаму некалькі версіяў гэтага забойства, і пракуратура не можа разглядаць ніводную з іх у якасці асноўнай.