1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Пракуратура пагражае Людміле Гразновай крымінальным пераследам

Cтаршыню Беларускага праваабарончага альянсу, намесніцу старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Людмілу Гразнову выклікалі ў пракуратуру Савецкага раёну Мінску і прыгразілі крымінальнай адказнасцю за "заведама ілжывы данос". Так былі расцэненыя выказванні Гразновай на сайце "Хартыі-97", дзе праваабаронца казала пра грубае фальшаванне вынікаў выбараў, масавыя арышты і збіццё ўдзельнікаў акцыяў пратэсту. Следчы пракуратуры Аляксандар Агафонаў патрабаваў ад Людмілы Гразновай падаць доказы фальшавання выбараў, а таксама таго, што ў краіне мелі месца масавыя арышты і збіццё дэманстрантаў у часе выбарчай кампаніі. Праваабаронца спаслалася на шматлікія інфармацыйныя інтэрнэт-сайты і на інфармацыю ў незалежных і замежных медыях. Гразнова выказала меркаванне, што яе выклікалі ў пракуратуру дзеля запалохваньня напярэдадні Чарнобыльскага шляху.