1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Пракуратура Мінску можа аднавіць справу аб забойстве журналісткі Веранікі Чаркасавай

Не выключана, што пасля 7 студзеня пракуратура Мінску адновіць следства па справе аб забойстве журналісткі Веранікі Чаркасавай. Пра гэта паведаміў прэсавай службе Беларускай асацыяцыі журналістаў кіраўнік следчага аддзелу па асабліва важных справах сталічнае пракуратуры Сяргей Іваноў. Намер аднавіць следства звязаны з затрыманнем і арыштам па іншай справе сына забітай журналісткі Антона Філімонава. Нагадайма, што ўжо на наступны дзень пасля затрымання да Антона Філімонава ў ізалятар часовага ўтрымання прыходзілі "наведнікі", якія прапаноўвалі яму напісаць прызнанне ў забойстве маці. Паводле Сяргея Іванова, калі следства будзе адноўленае, пракуратура мае намер правяраць усіх фігурантаў "грашовай" справы на прадмет спрычыненасці да справы аб забойстве. Следства па справе аб забойстве Веранікі Чаркасавай было прыпыненае пасля 20 снежня 2005 году "у сувязі з невысвятленнем асобы, якая падлягае прыцягненню да адказнасці ў якасці абвінавачанага".