1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Пракуратура вынесла папярэджанне журналістцы Ірыне Халіп

Пракуратура Мінску вынесла папярэджанне незалежнай журналістцы Ірыне Халіп за артыкулы ў расійскай “Новой газете”, прысвечаныя прэзідэнцкім выбарам у Беларусі і акцыям пратэсту супраць фальсіфікацыі іх вынікаў. У спіс пракуратуры трапілі больш за 10 артыкулаў, напісаных Ірынай Халіп да і пасля прэзідэнцкіх выбараў. У папярэджанні, падпісаным намеснікам пракурора Мінску Семіжонам, гаворыцца, што артыкулы журналісткі быццам бы “ўтрымлівалі несапраўдныя звесткі пра вынікі галасавання і пра парушэнні правоў выбарцаў, а таксама заведама ілжывыя звесткі пра Рэспубліку Беларусь, звесткі, што абражаюць гонар і годнасць прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”. Журналістку папярэдзілі, што яе могуць звінаваціць у парушэнні артыкулу Крымінальнага кодэксу – “дэскрыдытацыя Рэспублікі Беларусь”, што можа ёй пагражаць арыштам на 6 месяцаў альбо пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў, а таксама ў парушэнні артыкулу Крымінальнага кодэксу “паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, за што караюць штрафам, папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, пазбаўленнем альбо абмежаваннем волі на тэрмін да чатырох гадоў.