1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

DW-РАДИО

Прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч галадуе 56 дзён

Віктар Сівохін — намеснік старшыні грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, сябрам якога з’яўляецца ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, - наведаў апошняга за кратамі. Пасля дзвюхгадзіннай размовы з Мікалаем Аўтуховічам Сівохін лічыць стан арыштаванага даволі крытычным, што абумоўлена працяглай галадоўкай, якая доўжыцца ўжо 56 дзён. Тым часам каля 600 жыхароў Ваўкавыску паставілі подпісы пад зваротам да прэзідэнта Лукашэнкі, у якім просяць змяніць арыштаванаму меру стрыманьня. Следства па справе прадпрымальніка ўжо завершылася, пачатковую суму нявыплачаных падаткаў — 679 мільёнаў рублёў у канчатковым звінавачанні яму знізілі амаль на 300 мільёнаў.