1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Прадпрымальнік Аўтуховіч асуджаны на 5 сутак адміністратыўнага арышта

які ён будзе адбываць у ізалятары часовага ўтрымання ў Ваўкавыску. Крымінальная справа аб ухіленні ад выплаты падаткаў была заведзеная ў мінулым годзе Ўпраўленнем фінансавых даследванняў па Гарадзенскай вобласці.

Мікалай Аўтуховіч быў затрыманы ў мінулую суботу на вуліцы ў Мінску. Яму выкруцілі рукі і націснулі на рэбры так, што міліцыя была вымушаная павезці яго ў шпіталь, каб зрабіць рэнтгенаўскі здымак. У ноч на 9-ае красавіка Аўтуховіча пад наглядам канвоя даставілі ў Ваўкавыск. Аб гэтым паведаміў ягоны сябра Ўладзімір Асіпенка, якому далі дазвол на сустрэчу з затрыманым, каб перадаць цёплае адзенне. Аўтуховіч абвінавачваецца ў непадпарадкаванні міліцыі. Сёння ён добраахвотна здаў зарэгістраваныя паляўнічыя стрэльбы, якія хаваліся ў ягоным доме.

Крымінальная справа аб ухіленні ад выплаты падаткаў была заведзеная на Аўтуховіча ў кастрычніку мінулага года Ўпраўленнем фінансавых даследванняў па Гарадзенскай вобласці. На тэрмін следства Мікалая пасадзілі за краты, але пасля 74 дзён галадоўкі пратэста яго перавялі пад хатні арышт. У нявыплаце падаткаў абвінавачваецца таксама фірма “Ніка-Транс” жонкі Аўтуховіча, з якой прадпрымальнік падпісаў дагавор аб аказанні паслуг. Суды па гэтых справах былі прыпыненыя ў сувязі з адсутнасцю галоўнага падазронага Аўтуховіча.

Ягоныя судзебныя разбіральніцтвы з падатковай інспекцыяй цягнуліся больш за два гады. За гэты час сумарная запазычанасць сям”і Аўтуховічай разам са штрафнымі санкцыямі ўзрасла амаль да мільёна даляраў. Але напярэдадні суда, які быў вызначаны на 9 лютага гэтага года, Аўтуховіч знік. Ён напісаў Генеральнаму пракурору рэспублікі ліст аб прычынах, якія прымусілі яго не з”яўляцца на ўласны судовы працэс у Гродна. «Я вырашыў не прымаць удзелу ў судзе, які планаваўся па сцэнару карумпіраванага кіраўніцтва Гарадзенскай вобласці, і буду асабіста шукаць доказы маёй невінаватасці», - напісаў Аўтуховіч у Генеральную пракуратуру.

На думку ягонага адваката Галіны Івановай, падчас адміністратыўнага арышту Аўтуховічу, магчыма, будзе змененая мера стрымання – з хатняга арышту на утрыманне пад аховай да суда па справе аб ухіленні ад выплаты падаткаў, але гэтае пытанне можа быць вырашанае толькі пасля спецыяльнага судзебнага паседжання.