1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Прадпрымальнікі 2 кастрычніка збіраюцца страйкаваць

Каардынацыйная рада прадпрымальнікаў Беларусі вырашыла правесці 2 кастрычніка, на неафіцыйны Дзень прадпрымальніка, агульнабеларускі страйк на знак пратэсту супраць палітыкі ўладаў дачынна малога бізнесу.

default

Як паведаміў старшыня Каардынацыйнае рады прадпрымальнікаў Аляксандр Макаеў, ініцыятыву абвесціць 2 кастрычніка Днём прадпрымальніка яшчэ ў 2007 годзе вылучылі сябры арганізацыйнага камітэту па стварэнні Грамадскага аб’яднання "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва", якое цяпер зарэгістравана ва Украіне.

Што да прычынаў правесці акцыю пратэсту 2 кастрычніка бягучага году, то Аляксандр Макаеў сказаў:

"Я лічу, што выходзіць на страйк трэба, таму што заўтра можа з’явіцца новая пастанова, яшчэ горшая, а нам трэба зрабіць так, каб улады прымалі рашэнні, улічваючы меркаванні прадпрымальнікаў і сярэдніх і буйных бізнесоўцаў. Таму я заклікаю ўсіх індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама тых, хто з’яўляецца юрыдычнымі асобамі, далучыцца 2 кастрычніка да агульнарэспубліканскага страйку, каб абараніць свае правы. Улады будуць лічыцца з малым бізнесам толькі тады, калі ён зможа кансалідавацца".

Далучыцца да страйку заклікаў і вядомы прадпрымальнік з Ваўкавыску, у імнулым палітычны зняволены Мікалай Аўтуховіч.

"Сёння наша становішча даволі сумнае, - сказаў Мікалай Аўтуховіч. – Дзяржава ніякім чынам не павінна ўмешвацца ў справы бізнеса, і да таго часу, пакуль яна будзе гэта рабіць, трэба страйкаваць. Вельмі важна, каб людзі пераадольвалі страх, выказвалі свой пратэст, абаранялі свае правы. Невялічкая горстка прадпрымальнікаў – гэта яшчэ не сіла, а вось калі іх будзе шмат, тады і дзяржава будзе лічыцца з прадпрымальнікамі, а не заганяць іх у кут". (гк)