1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Прадпрымальнікі пачынаюць кампанію “Улада без Лукашэнкі”

Актывісты прадпрымальніцкага руху Беларусі абвесцілі пра пачатак кампаніі «Улада без Лукашэнкі». Як паведаміў актывіст руху з Барысава праваабаронца Ігар Леднік, прадпрымальнікі са сталіцы і рэгіёнаў прынялі такое рашэнне, бо лічаць важкімі прычыны, паводле якіх Аляксандр Лукашэнка не павінен працягваць дзейнасць на пасадзе кіраўніка дзяржавы. Паводле Ледніка, пакуль кампанія будзе мець характар інфармавання насельніцтва пра канстытуцыйнасць рэферэндумаў 1996 і 2004 гадоў, свабоду слова, знікненні апазіцыйных палітыкаў, лёс рэпрэсаваных і рэфармаванне пенсійнай сістэмы.