1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Правы чалавека ў Беларусі: падзеі тыдня

Сухотнікі абвесцілі галадоўку, удзельнікі акцыі пратэсту супраць "інтэрнэтнага" указу прыгавораны да штрафаў, улады прыпынілі рэгістрацыю праваабарончай арганізацыі, пачынаецца паказ фільмаў на праваабарончую тэматыку.

На столе лежит судейский молоток - один из символов правосудия

Хворыя на сухоты пацыенты шпіталя закрытага тыпу абвесцілі галадоўку, суд прыгаварыў удзельнікаў мітынгу пратэсту супраць указу № 60 да грашовых штрафаў, Упраўленне юстыцыі Берасцейскага аблвыканкаму прыпыніла рэгістрацыю праваабарончае арганізацыі, у двух гарадах Беларусі пачынаецца паказ фільмаў-пераможцаў Міжнароднага фестывалю праваабарончага дакументальнага кіно.

Галадоўка сухотнікаў

Хворыя на сухоты пацыенты шпіталя закрытага тыпу, які месціцца ў Воўкавічах Дзяржынскага раёну Мінскай вобласці, абвесцілі галадоўку. Яны патрабуюць, каб адміністрацыя шпіталя стварыла для іх нармальныя ўмовы ўтрымання. Паводле сведчанняў пацыентаў, канфлікт доўжыцца ўжо даволі працяглы час. Нядаўна супрацоўнікі міліцыі нават збілі некалькі хворых.

Сухотнікі сцвярджаюць, што ў іх няма магчымасці набыць рэчы асабістай гігіены, што ім абмежавалі перасоўванне па тэрыторыі шпіталя, што іх пазбаўляюць шпацыраў. Удзельнікі галадавання паведамілі, што прычынаю такога іх кроку сталі дзеянні кіраўніцтва гэтай лячэбнай установы, якое загадала зачыніць хворых у памяшканні, у якім размешчана побытавае абсталяванне.

Спецназ разгоняет участников акции протеста

Cпецназ жорстка разагняе удзельнікаў мітынгаў пратэсту

Штрафы за акцыю пратэсту

Суд Цэнтральнага раёну беларускае сталіцы 24 чэрвеня асудзіў да грашовых штрафаў удзельнікаў мітынгу супраць указу № 60. Днём раней спецназ жорстка разагнаў гэтае мерапрыемства, скіраванае супраць названага ўказу "Аб захадах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегменту сеткі Інтэрнэт", мэтаю якога ёсць больш жорсткі кантроль за беларускай інтэрнэт-прасторай. Заяўнікі мітынгу прасілі Мінгарыканкам дазволіць правесці акцыю на Плошчы Свабоды ў цэнтры сталіцы, але гарадскія ўлады адмовілі ў такім дазволе.

У выніку суд прыгаварыў арганізатара акцыі Яўгена Контуша да грашовага штрафу ў памеры 875 тысяч беларускіх рублёў (каля 240 еўра ў пераліку), яшчэ чатыры мітынгоўцы аштрафаваны на 175 тысяч рублёў (50 еўра ў эквіваленце) кожны.

Прыпыненне рэгістрацыі

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Берасцейскага аблвыканкаму прыпыніла рэгістрацыю праваабарончай арганізацыі "Берасцейская вясна". Як паведамляе Правабарончы цэнтр "Вясна", месяц таму рэгістрацыйныя дакументы былі пададзеныя ў адпаведную дзяржаўную ўстанову.

Старшыня рады "Берасцейскае вясны" Уладзімір Вялічкін адзначае, што бачыць у гэтай навіне і добры, і кепскі бок: арганізацыі не адмовілі ў рэгістрацыі, але, разам з тым, і не зарэгістравалі. Сярод заўважаных Упраўленнем юстыцыі аблвыканкаму ў пададзеных дакументах парушэнняў указаны недакладна пазначаныя грыфы зацвярджэння на тытульным аркушы. Яшчэ адным парушэннем з’яўляецца адсутнасць зацвярджэння назвы арганізацыі заснавальнікамі. Наступная недакладнасць у статуце, на думку дзяржаўных юрыстаў, тычыцца абскарджвання рашэнняў органаў арганізацыі. Прашыўка Статута арганізацыі, маўляў, таксама супярэчыць дзейнаму заканадаўству.

Руководитель правозащитного центра Весна Алесь Беляцкий

Кіраўнік правабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Белякі

З гэтых пунктаў праваабаронцы пагаджаюцца толькі з трэцім, астатнія, па словах спадара Вялічкіна, "выглядаюць недарэчнасцю". Праваабаронца перакананы, "што рашэнне аб прыпыненні рэгістрацыі з’яўляецца надуманым".

Варта адзначыць, што праваабарончая арганізацыя "Берасцейская вясна" спрабуе легалізаваць сваю дзейнасаць ад 2006 году. Заснавальнікі плануюць правесці яшчэ адзін устаноўчы сход цягам месяца, пасля чаго зноў падаць дакументы на дзяржаўную рэгістрацыю.

Паказы праваабарончага кіно

Прадстаўніцтва Еўрапейскага Звязу ў Беларусі разам з чэшскай арганізацыя "Чалавек у нядолі" ("People in Need") у супрацоўніцтве з шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацыяў ладзяць паказы лепшых стужак Міжнароднага фестывалю дакументальных фільмаў па правах чалавека "Адзін свет" ("One World") 2009”, якія адбудуцца 25-29 чэрвеня ў Мінску і Магілёве.

Фестываль дакументальных фільмаў па правах чалавека "Адзін свет" ладзіцца чэшскай гуманітарнай арганізацыяй "Людзі ў нядолі" і праводзіцца штогод у сталіцы Чэхіі Празе. Цягам тыдня гледачам прапануюцца каля 130 дакументальных стужак з розных краінаў свету. Апроч паказу дакументальных фільмаў, у часе фестывалю ладзяцца дыскусіі з аўтарамі стужак, а таксама выставы фотаздымкаў, прысвечаныя пытанням правоў чалавека.

Аўтар: Генадзь Канстанцінаў
Рэдактар : Уладзімір Дорахаў

Контекст

Аудио- и видеофайлы по теме