1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Правы чалавека ў Беларусі: падзеі тыдня

Экс-кандыдат у прэзідэнты па ілжывых сведчаннях спецназаўцаў прыгавораны да штрафу. Беларусь упершыню ўзяла ўдзел у працэдуры ўніверсальнага перыядычнага агляду ў Савеце па правах чалавека ААН.

default

Суд Ленінскага раёну Мінску пакараў буйным грашовым штрафам былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, вядомага ва ўсім свеце экс-палітвязня прафесара Аляксанра Казуліна за правапарушэнне, якога насамрэч не было. Афіцыйны Мінск упершыню ўзяў удзел у працэдуры ўніверсальнага перыядычнага агляду ў Савеце па правах чалавека ААН, якая прайшла 12 траўня ў Жэневе.

Штраф па ілжывых паказаннях

700 тысяч беларускіх рублёў (каля 185 еўра ў эквіваленце) мае сплаціць дзяржаве экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, былы рэктар Белдзяржуніверсітэту, доктар педагагічных навук прафесар Аляксандр Казулін.

Аляксанр Казулін

Аляксанр Казулін

Такое рашэнне 12 траўня прыняў суддзя Ленінскага раённага суду Мінску Міхаіл Хома, які прызнаў Казуліна вінаватым у здзяйсненні дробнага хуліганства. Маўляў, Казулін 6 траўня пасля вынясення прысуду былым ваўкавыскім прадпрымальнікам Мікалаю Аўтуховічу і Уладзіміру Асіпенку гучна выказваў незадавальненне вырокам, нецэнзурна лаяўся ў грамадскім месцы, чым парушаў грамадскі парадак.

Суд прыняў даведама толькі паказанні спецназаўцаў, што выступалі сведкамі на працэсе, хаця фота - і відэаматэр’ялы з незалежных газет і сайтаў сведчылі пра тое, што ні Віктар Ляшковіч, ні Дзмітры Чавушаў не затрымалівалі прафесара, то бок ілжысведчылі, хоць давалі падпіску аб адказнасці за ілжывыя паказанні.

Пра невінаватасць Аляксандра Казуліна на судзе казалі людзі, якія былі побач з ім у момант затрымання - кіраўнік Цэнтру па правах чалавека Раіса Міхайлоўская, палкоўнік спецназу ў адстаўцы Уладзімір Барадач, лідэр незарэгістраванага Руху салідарнасці "Разам" Вячаслаў Сіўчык ды іншыя прадстаўнікі грамадскасці. Тым не менш, суддзя Хома не прыслухаўся да іх довадаў і прызнаў прафесара вінаватым у дробным хуліганстве.

Рэпрэсіі перад выбарамі

Раіса Міхайлоўская не пагаджаецца з рашэннем суддзі Міхаіла Хомы. Па словах праваабаронцы, вынесеная суддзём пастанова па адміністратыўнай справе Аляксандра Казуліна з’яўляецца поўнасцю незаконнай. “Суд зусім не ўлічыў паказанні сведкаў з боку абароны і напоўніцу прыняў бок абвінавачвання, улічыўшы ілжывыя паказанні сведкаў абвінавачання”, - падкрэсліла Раіса Міхайлоўская.

Кіраўнік Цэнтру па правах чалавека звязвае актывізацыю судовых працэсаў над апанентамі ўлады з набліжэннем важнай палітычнай кампаніі ў Беларусі. "Гэта чарговы ўсплёск перад прэзідэнцкімі выбарамі, каб народ рыхтаваўся і баяўся", - упэўнена праваабаронца.

Сам Аляксандр Казлін заявіў, што не будзе абскарджваць пастанову Ленінскага раённага суду Мінску, таму што не жадае прыніжацца, бо загадзя ведае, якім будзе рашэнне суда больш высокай інстанцыі.

Першы досвед у ААН

Будынак ААН у Жэневе

Будынак ААН у Жэневе

12 траўня ў Жэневе Беларусь упершыню праходзіла працэдуру перыядычнага агляду ў Савеце па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Як паведаміў сябра Рады Праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч, які прысутнічаў на працэдуры, беларускія праваабаронцы і прадстаўнікі шэрагу недзяржаўных арганіўзацыяў падрыхтавалі да гэтага перыядычнага агляду свае матэр’ялы, якія паводле рэгламенту былі прадстаўлены ў Савет па правах чалавека ААН яшчэ ў лістападзе мінулага году. Урадавы ж даклад паступіў у Жэневу толькі сёлета ў лютым.

Па словах Валянціна Стэфановіча, на пачатку беларускія праваабарончыя арганізацыі правялі ў Жэневе прэс-канферэнцыю, потым яшчэ адбыўся брыфінг з удзелам і прадстаўнікоў Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў. Беларусы распавялі журналістам пра сітуацыю з правамі чалавека ў краіне. Асаблівы акцэнт быў зроблены на апошніх падзеях, а менавіта на ператрусах у кватэрах і на працоўных месцах журналістаў незалежнай газеты "Народная воля" і сайту "Хартыя’97", а таксама на крымінальных справах, узбуджаных супраць актывістаў беларускага дэмакратычнага руху Сяргея Каваленкі і Алеся Зарэмбюка.

Другая імпрэза тычылася арктыкула 193 прым. Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае адказнасць у тым ліку і ў выглядзе пазбаўлення волі да двух гадоў за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Заніжаны статус

Валянцін Стэфановіч

Валянцін Стэфановіч (злева)

Як сказаў Валянцін Стэфановіч, на самой працэдуры перыядычнага агляду Беларусь прадстаўляў пасол у ААН і іншых міжнародных арганізацыях Міхаіл Хвастоў. Па словах юрыста і праваабаронцы, Беларусь такім чынам адмыслова занізіла статус і прадэманстравала сваё стаўленне да гэтай працэдуры, паколькі краіны на ёй звычайна прадстаўляюцца на ўзроўні міністраў юстыцыі альбо міністраў замежных справаў ці іх намеснікаў, але не проста амбасадарамі.

Як паведаміў Валянцін Стэфановіч, Міхаіл Хвастоў зачытаў даклад, у якім усё выглядала прыстойна і добра, пасля чаго пачаліся пытанні, заўвагі і рэкамендацыі нацыянальных дэлегацыяў. "Мы ўбачылі, што наша праца не прайшла дарма, бо некаторыя заўвагі і пытанні былі вельмі вострыя, яны тычыліся смяротнага пакарання, наяўнасці ў Крымінальным кодэксе артыкула 193 прым., заціскання і палітычна матываванага пераследу СМІ, няўрадавых арганізацыяў і апанентаў улады", - падкрэсліў сябра Рады "Вясны".

Па словах Валянціна Стэфановіча, беларускія праваабаронцы будуць уважліва сачыць, якія рэкамендацыі будуць прынятыя, а якія адхіленыя афіцыйным беларускім бокам.

Аўтар: Генадзь Канстанцінаў
Рэдактар: Вікторыя Заранка

Контекст

Аудио- и видеофайлы по теме